Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося яшчэ 2 мая.
17-гадовы школьнік на плошчы Перамогі спусціўся ў падземны пераход. Там стаяла кампанія маладых людзей.
Адзін з кампаніі паваліўся на калені і ўкусіў школьніка за нагу.
Адштурхнуўшы хулігана, падлетак паспяшаў у метро. Але яго дагнаў сябр крыўдзіцеля і пачаў біць. Адступіў толькі тады, калі кантралёрка пачала выклікаць міліцыю.
Дактары дыягнаставалі ў хлопца чэрапна-мазгавую траўму, драпіны. Заведзена крымінальная справа.
Супрацоўнікі Партызанскага РУУС шукаюць хуліганаў. Калі нехта пазнаў чалавека на відэа, тэлефануйце на нумары (017) 230-34-34, (029) 143-56-98.