16 мая чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

У дзённыя гадзіны месцамі па ўсходзе краіны чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе +9 .. +16 ° С, у дзённыя гадзіны слупок тэрмометра дасягне адзнак +22 .. +27 ° С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +29 ° С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?