У студзені—красавіку аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі знізіўся на 1,7% і склаў 205,2 трлн. рублёў, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Аб'ём прамысловай вытворчасці знізіўся ў здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў — на 3,9%, вытворчасці харчовых прадуктаў — на 4%, апрацоўцы драўніны і вырабаў з яе — на 1,8%, вытворчасці цэлюлозы, драўнянай масы, паперы, кардону і вырабаў з іх — на 0,6%, вытворчасці фармацэўтычнай прамысловасці — на 14,3%, вытворчасці іншых (акрамя гумавых і пластмасавых) неметалічных мінеральных вырабаў — на 20,5%, вытворчасці металургічных прадуктаў — на 9,8%, вытворчасці і размеркаванні электраэнергіі, газу і вады — на 0,01%.

Рост прамысловай вытворчасці адбыўся ў здабычы карысных выкапняў, акрамя паліўна-энергетычных — на 11,8%, вытворчасці скуры, скураных вырабаў і абутку — на 10,9%, вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў — на 4,2%, хімічнай вытворчасці — на 6,8%, вытворчасці машын і абсталявання — на 10,8%, вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — на 11,4%, вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання — на 9,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?