15 мая пачалася адпраўка грамадзян Беларусі, прызваных на тэрміновую ваенную службу, у злучэнні і воінскія часці Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, у першы дзень у войскі накіравана больш як 1 тыс. прызыўнікоў, у тым ліку 185 — з Мінскай вобласці і 120 — з Мінска, якія папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, роты ганаровай варты, механізаваных злучэнняў беларускай арміі.

Усяго на ўкамплектаванне Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у гэты прызыў плануецца накіраваць каля 9 тыс. чалавек.

Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым — маі 2013 года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 1 лютага 2013 года № 53. У адпаведнасці з заканадаўствам выкліку на прызыўныя камісіі гэтай вясной падлягаюць больш як 70 тыс. маладых людзей. У ваенных камісарыятах краіны завяршаецца медыцынскі агляд прызыўнікоў.

Прызыўнымі камісіямі раёнаў (гарадоў) у дачыненні да грамадзян ужо прынята больш як 44 тыс. рашэнняў. Прадстаўлена больш як 27 тыс. адтэрміновак, большую частку з якіх — звыш 70% — складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Акрамя таго, прадстаўлены адтэрміноўкі грамадзянам па стане здароўя, сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў і ў сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў.

Распачатая сёння адпраўка новага папаўнення ў войскі з абласных зборных пунктаў краіны працягнецца да 31 мая.

У адпаведнасці з заканадаўствам прызыў грамадзян на службу ў рэзерве падчас вясенняга прызыву не ажыццяўляецца.

Цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі ў новага папаўнення ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных сіл пройдзе 15 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?