Следчыя органы расследуюць крымінальную справу па факце асабліва злоснага хуліганства ў Гродзенскім раёне.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, позна вечарам 11 мая на беразе возера паблізу вёскі Курпікі са зброі неўстаноўленага ўзору асоба, якая праязджала ва неўстаноўленай аўтамашыне, зрабіла тры выстралы па аўтамашыне «БМВ», якая стаяла. У ёй прыехалі адпачыць малады чалавек 1990 года нараджэння і дзяўчына 1993 года нараджэння. Яны не пацярпелі. Механічныя пашкоджанні нанесены аўтамашыне: прабіта лабавое шкло, рашотка радыятара і капот.

Падчас агляду месца здарэння сабраныя некаторыя рэчыўныя доказы, у тым ліку шрот.

Нягледзячы на ўведзены план «Перахоп» і іншыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, злачынца не змаглі затрымаць па гарачых слядах. Для раскрыцця злачынства ўстанаўліваюцца сведкі, прызначаны шэраг крыміналістычных экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?