Грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў першым квартале 2013 года ў цэлым па Беларусі склалі 3 млн. 280,7 тыс. рублёў у месяц і перавысілі бюджэт пражытачнага мінімуму ў 3,4 разу. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычага камітэта.

Разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў першым квартале ў сярэднім на душу насельніцтва склала 963,1 тыс. рублёў у месяц.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя доходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у I квартале 2013 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года павялічыліся на 21,4%.

У I квартале гэтага года агульны аб'ём грашовых даходаў насельніцтва склаў 93,1 трлн. рублёў. У структуры грашовых даходаў аплата працы займае 64,2%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, — 9,9%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.) — 21,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?