16 мая а 16-й гадзіне аматараў літаратуры і гісторыі запрашаюць на прэзентацыю новай кнігі Анатоля Бензерука «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля», піша «Брестская газета».

Мерапрыемства адбудзецца ў аддзеле літаратуры для дзяцей i юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя M.Горкага.

Анатоль Бензерук жыве і працуе ў Жабінцы. У 2009 годзе ён стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя У.Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура». Выданне «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля» таксама адрасуецца дзецям сярэдняга школьнага ўзроста, але зацікавіць і дарослых, таму што прысвечана гераічнаму часу ў гісторыі нашай краіны. Кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» і стала сёлета лаўрэатам прэміі «Мастацтва кнігі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?