На гэтае пытанне падчас экскурсіі па выставе «Ekspartny varyjant. Беларуская літаратура ў замежных перакладах» адкажа арт-дырэктар кнігарні логвінаЎ Павал Касцюкевіч.

Наведнікі змогуць азнаёміцца з выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах.

Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у англійскіх, іспанскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, фінскіх, чэшскіх, літоўскіх, шведскіх, грузінскіх, расійскіх перакладах.

Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.

Калі: 21 мая.

Адрас: Кнігарня «ЛогвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Час: А 19-й.

Працяг экскурсіі 38 хвілін. Экскурсія даступная для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0