Хутар «Шаблi» збірае сяброў на валанцёрскія працы па падрыхтоўцы тэрыторыі да летніх фестываляў. Любая колькасць людзей, любыя працы, любы час.

Хутар аддзячыць запрашальнікамі на фэсты, печывам, інструментам, фронтам работ, вясёлай музыкай. Ад вас — пасільны ўдзел і выдатны настрой!))

Спіс працаў:

- Пабелка дрэў;

- Абрэзка галінак;

- Развядзенне вогнішчаў, захоўванне агню;

- Пераноска жэрдак;

- Сартаванне жэрдак;

- Разметка тэрыторыі;

- Бурэнне ямаў пад слупы;

- Усталяванне слупкоў;

- Мацаванне гарызантальных жэрдак;

- Фарбаванне канструкцый;

- Святкаванне заканчэння работ ...

Неабходныя кантакты глядзіце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0