Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі адрэагавала на публікацыю «Нашай Нівы» «Як мы даганялі цягнік, у які нас не пусцілі з аплочанымі білетамі».
«Праверкай устаноўлена, што білетная касірка лінейнага бюро па размеркаванні месцаў вакзала
«За неаператыўнае вырашэнне пазаштатнай сітуацыі і несвоечасовае інфармаванне кіраўніцтва пасажырскага ўчастка» начальнік цягнікаБаранавічы-Віцебск пазбаўлены 100% прэміі за красавік. Без прэміі засталася і касірка, жанчыну таксама перавялі на працу, не звязаную з абслугоўваннем людзей.
Як паведаміла аўтарка ліста ў «НН», грошы за білет БЧ вярнула ёй поштай.
* * *
Інфармуйце нас пра экстраардынарныя сітуацыі. Як правіла, публікацыя ў «Нашай Ніве» прыводзіць да аператыўнага рэагавання адпаведных службаў.