Джуд Лоў на пікеце ў Лондане, 2011 год. Фота charter97.org.

Джуд Лоў на пікеце ў Лондане, 2011 год. Фота charter97.org.

Брытанскі акцёр Джуд Лоў здымецца ў кароткаметражным фільме па сцэнару «Беларускага свабоднага тэатра». Гэта будзе наступная «кароткаметражка» ў праекце лонданскага тэатра «Янг Вік» і газеты «Гардзіан».

Джуд Лоў ужо з’яўляўся на сцэне «Янг Вік» у ролі доктара Фаўста, а таксама многа гадоў падтрымліваў «Беларускі свабодны тэатр». У аснову фільма, у якім неўзабаве здымецца сусветна вядомы акцёр, пакладзена п’еса аўтарства «Беларускага свабоднага тэатра» сумесна з брытанскім драматургам Лаўрай Вэйд.

Джуд Лоў выконваў ролі такіх фільмах, як «Таленавіты спадар Рыплі», «Шэрлак Хомс», «Блізкасць», «Мае чарнічныя ночы». Сумесны праект тэтара «Янг Вік», які займаецца прасоўваннем маладых драматургаў і акцёраў і газеты «Гардзіан» па стварэнні шэрагу кароткаметражак накіраваны на раскрыццё таленту тэатральных акцёраў на кінаэкране. Стужкі, знятыя ў межах гэтага праекту, з’яўляюцца на інтэрнэт-старонцы «Гардзіан». Апошні фільм, які выйшаў — Bed Trick.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?