Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Андрэй Скабелка па выніках ЧС-2013 пакіне сваю пасаду. Як паведамляе «Прессбол», галоўным прэтэндэнтам на гэтае месца з'яўляецца 56-гадовы канадскі спецыяліст Глен Хэнлан, які ўжо кіраваў нацыянальнай беларускай камандай.
Аднак на гэты раз Хэнлан не будзе сумяшчаць працу ў зборнай і «Дынама», якое працягне трэніраваць Аляксандр Андрыеўскі.