Пацалунак ад Фінляндыі
Такім чынам у фінале з Алёнай Ланской, Эмілі дэ Форэст і астатнімі сустрэнуцца: Венгрыя, Азербайджан, Грузія, Румынія, Нарвегія, Ісландыя, Арменія, Фінляндыя, Мальта і Грэцыя. Усе цікавыя нумары ў фінал трапілі, на фінскі перформанс мы яшчэ раз паглядзім, яшчэ раз паслухаем Аёмі. А вось за што журы так палюбіла румынскага спевака — для аўтара страшны сакрэт.
У Мальмё пачынаецца другі паўфінал Еўрабачання — тут няма ні Ланской, ні Украіны, ні ну хаця б Расіі. Аднак мы з вамі, як і дзень таму, паглядзім і абмяркуем пабачанае разам. Тым больш у нашай сённяшняй праграме: ёсць гітарыст Black Sabbath, прэтэндэнты на Нобелеўскую прэмію, лесбійскія перформансы і нават хіпстары.
Латвія.
PeR — Here We Go
Латышы смяюцца, што на фоне літоўцаў яны сёлета выглядаюць выдатна. Даўно не было на сцэне Еўропы некага з клавішамі-«грэбнем». Калі б савецкая ўлада не скончылася на пачатку
Валянціна Манэта — Crisalide/Vola
Спявачка ўжо выступала на Еўрабачанні ў 2012 годзе — тады яна спявала песню пра Фэйсбук, якую забракавалі арганізатары, бо рэклама (зразумела, што без творчасці Валянціны Манэты, хто б пра той Фэйсбук ведаў), тады песню перапісалі пад бяскрыўдныя «сацыяльныя сеткі». Сёлета Манэта прыехалаў Мальмё з італьянскай эстраднай песняй. Ці варта тут разважаць пра яе шанцы?
Македонія
Влатко Лазаноскі, Эсма Рэджэпава — Pred da se razdeni
Спадарыня Рэджэпава двойчы намінавалася на Нобелеўскую прэмію міру, запісалася для саўндтрэка фільма «Борат» і, калі верыць каментатарам, мае 47 прыёмных дзяцей. Сваю частку песні Эсма спявае
Азербайджан
Фарыд Мамедаў — Hold me
На якой мове спявае Мамедаў, відавочна стала не адразу, тым не менш ягоны нумар вытрыманы ў класічнай манеры «Еўрабачання» — сярэдняга тэмпу балада, адрозніць якую ад дзясяткаў такіх самых не ўяўляецца магчымым. Пад Мамедавым у адмысловай прызме стаіць на галаве нейкі хлопец — гэта нешта ды сімвалізуе. Пакуль што другі паўфінал выглядае вельмі паныла, а некаторыя скардзіліся на першы.
Фінляндыя
Крыста Зігфрыдс — Marry Me
Крыста абяцала на выступе зладзіць лесбійскі перформанс. Зараз убачым, ці гэта праўда. Не падманула — у канцы песні пацалавала
Мальта
Джанлука Безіна — Tomorrow
Прадстаўнік Мальты — добры прыклад таго, як чалавеку хочацца быць амерыканскім спеваком, але вось нечага трошкі не хапае. Песня мілая і прыемная. У аматараў сучаснай і не вельмі каліфарніскай
Балгарыя
Еліца Тадорава і Стоян Янкулаў — Само шампіёні
Гэты дуэт ужо прадстаўляе Балгарыю на Еўрабачанні (спецыяльна для дэлегацыі
Ісландыя
Эйтоўр Інгі Гюнлёйгсан — Eg a lif
Мінімалізм бы гэтай песні пасаваў болей. Калі б прыбраць аркестроўку, то была б сімпатычная балада. Мяркуючы па партыі струнных, аўтары вельмі любяць бітлоўскую Eleanor Rigby, але не ўсё тое «Элеанора Рыгбі», што з аркестрам.
Грэцыя
Koza Mostra и Агафонас Іаковадзіс — Alcohol is Free
Грэкі прыехалі ў Мальмё з разухабістым балканскім ска пра бясплатны алкаголь. Паколькі балканская музыка для нашага рэгіёна мае вялікае значэнне, галасаваць у другім паўфінале за іх у нас будуць актыўна. Пасля Фінляндыі самае цікавае, што гучала сёння — прынамсі, весела.
Ізраіль
Маран Мазор — Rak bishvilo
Калі спатрэбіцца ахарактарызаваць большасць песняў Еўрабачання
Арменія
Dorians — Lonely Planet
А армянам песню напісаў гітарыст Black Sabbath Тоні Аёмі, то бок чалавек, які ведае, як стварыць класную песню. Не да канца зразумела, навошта з ёй ехаць на Еўрабачанне. У народзе гэта называецца цвікі мікраскопам забіваць. Кажуць, у Аёмі рак. Пажадаем яму здароўя.
Венгрыя
ByeAlex — Kedvesem
Венгрыю сёлета прадстаўляюць хіпстары: песня выдатная, і на Еўрабачанні не кожны раз убачыш на сцэне чалавека з гітарай, які пры гэтым не катаецца на каньках, не скача праз полымя і не робіць іншага шоу. Увогуле, пад канец Еўрабачанне вырашыла выпраўляцца, без уліку Маран Мазор апошнія выканаўцы выглядаюць сімпатычна.
Нарвегія
Маргарэт Бергер — I Feed You my Love
Сёння букмекеры пераставілі Маргарэт Бергер з трэцяга месца на другое і для нечага назвалі яе словам «індастрыял». Ну, шчыра скажам, калі па меркам Еўрабачання, то насамрэч «індастрыял», а так — прынамсі, цікавей, чым у бясспрэчнай фаварыткі з Даніі.
Албанія
Бледар Сейко і Адрыян Люльгюрай — Identitet
Нешта з назвай «Ідэнтычнасць», музыкі грызуць гітарныя струны. У музыцы Сейко з 1989 года — на Еўрабачанні так на гітары не граюць: Сейко імкнецца «паліваць» нотамі як з палівачкі, аднак на канкрэтна гэтым конкурсе гэта не цэняць.
Грузія
Софа Гелавані і Надзікп Тацішвілі — Waterfall
У Грузіі вельмі багатая музычная культура. Сёлета на гэты аспект было вырашана заплюшчыць вочы, інакш з’яўленне ў Мальмё гэтай песні вытлумачыць немагчыма.
Швейцарыя
Takasa — You & Me
Між іншым басісту гурту 94 гады, а вакалістцы 20. Гурт належыць да хрысціянскай арганізацыі «Армія Ратавання», аднак назву давялося змяніць — ніякіх рэлігійных аспектаў Еўрабачанне не трывае. Самае значнае тут — век басіста. Гэта самы стары ўдзельнік Еўрабачання за ўсю ягоную гісторыю. Песня стандартная.
Румынія
Чэзар — It’s My Life
Ну, песня з такой назвай існуе і нават некаторым вядомая. Самае непрыемнае ў выступе загадкавага Чэзара — тыя моманты, калі ён пераходзіць на фальцэт. Калі б сярод гледачоў праводзілася
Цяпер у нас ёсць час каб прыйсці ў свядомасць пасля румынскага нумара і дачакаць вынікаў: хто трапіць у фінал і сустрэнецца там з Алёнай Ланской?