Учора «Наша Ніва» напісала пра апытаньне на сайце Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму: каму Вы давяраеце ў большай ступені?

На пачатак выяўленьня апытаньня (16:00), вынікі былі наступнымі: міліцыі давярала 10 %, КДБ — 8, пракуратуры — 3%, суду — 2%. Нікому ня верылі 77% чалавек, што ўзялі ўдзел у апытаньні. Потым, калі навіну падхапілі іншыя беларускія сайты, колькасьць тых, хто ня верыць нікому, істотна ўзрасла.

Сёньня на сайце ГУУС Менгарвыканкаму было зьнятае, затое зьявілася новае: ці ведаеце Вы свайго ўчастковага? Вынікі наступныя: 73% апытаных нават ня чулі пра яго існаваньне, 13% — сьцвярджаюць "не, ён ні разу не прыходзіў", 13% — бачылі адзін раз і 1% (тры чалавекі на 14:20) часта зь ім кантактуе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру