Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, наезд на дзіця здарыўся вечарам 16 мая на перасячэнні вуліц Вольгі Саломавай і Суворава.
Кіроўца рухаўся па крайняй левай паласе і збіраўся зрабіць з яе манеўр. Паколькі стрэлка ў дадатковай секцыі святлафора дазваляла зрабіць адпаведны паварот, хуткасці не зніжаў. Для кіроўцаў, якія стаялі справа ў дзвюх палосах, гарэла чырвонае святло, яны чакалі ўключэння зялёнага.
З-за гэтых машын і выбеглі дзве дзяўчынкі.Старэйшая, 12-гадовая, паспела адскочыць, а малодшая трапіла пад колы.