Беларусь разлічвае ў бліжэйшыя гады ў гандлі з В’етнамам перасягнуць мяжу ў 500 млн. долараў, заявіў 17 мая Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ер-міністрам В’етнама Нгуен Тан Зунгам.

«У нас ёсць тавары, у якіх мае патрэбу В’етнам, вы маеце масу тавараў, у якіх мы маем патрэбу. Таму наша задача — у бліжэйшыя пару гадоў перасягнуць хоць бы паўмільярдную мяжу ў нашым тавараабароце», — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова да вельмі цеснага супрацоўніцтва з В’етнамам. «Нам вельмі важна гэта супрацоўніцтва, каб разам з вамі выйсці на рынкі суседніх дзяржаў, трэціх краін. І гэта будзе вельмі выгадна нам, але не ва ўрон В’етнаму», — сказаў беларускі лідар.

Ён выказаў упэўненасць, што ў выніку візіту ў Беларусь прэм’ер-міністра В’етнама адносіны паміж дзвюма краінамі інтэнсіфікуюцца на ўсіх кірунках. Л
укашэнка лічыць, што ўзровень тавараабароту амаль у 200 млн. долараў не адпавядае патэнцыялу дзвюх дзяржаў. «Цяперашні тавараабарот — гэта не наш тавараабарот з такой гіганцкай краінай у 90 млн. насельніцтва, якім з’яўляецца В’етнам. Тым больш што В’етнам адносіцца да краін, з якімі ў нас няма праблем», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў двухбаковых адносінах няма закрытых тэм: «Мы ні ад каго не ўтойваем, мы можам супрацоўнічаць на ўсіх кірунках: ад паставак звычайных цывільных тавараў да ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0