Лідар гурту Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч стаў калумністам газеты «Советская Белоруссии» — органа Адміністрацыі прэзідэнта. Першы артыкул быў змешчаны ў нумары за 27 красавіка.
Мяркуецца, што допісы будуць змяшчацца ў суботніх нумарах, праўда, пакуль на сайце sb.by не было больш артыкулаў.
Падчас анлайну на сайце Радыё Свабоды А. Кулінковіч сказаў
«… ужо месяц як я вяду калёнку ў газэце Советская Белоруссия. Пад сваім імем, мне няма чаго хаваць. Памятаеце, я вёў калонку на сайце Naviny.by, дык вось гэта тое самае,
нікому нічога не ліжу, проста пішу пра што хачу, як свабодны чалавек. Мае паслугі там апынуліся не патрэбныя, а вось Советская Белоруссия прапанавала мне публікавацца, без умоў.Чытайце ў суботніх выпусках».
0
0
0
0
0
0