Кінарэжысёр Аляксей Балабанаў памёр пад Санкт-Пецярбургам.

Прычына смерці невядомая. Яму было 54 гады.

Аляксей Акцябрынавіч Балабанаў нарадзіўся ў 1959 годзе ў Свярдлоўску, цяпер Екацярынбург. Скончыў перакладчыцкі факультэт Горкаўскага педагагічнага інстытута замежных моў, быщ перакладчыкам у гарачых кропках, потым працаваў асістэнтам на Свярдлоўскай кінастудыі.

У 1990 годзе ён скончыў рэжысёрскае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў (эксперыментальная майстэрня «Аўтарскае кіно»), пасля чаго перабраўся ў Санкт-Пецярбург.

Першай яго прафесійнай працай стала карціна «Раней быў іншы час» 1987 года. Балабанаў з’яўляецца рэжысёрам такіх культавых фільмаў, як «Брат», «Брат-2», «Пра вырадкаў і людзей», «Вайна», «Жмуркі», «Мне не баліць», «Груз 200», «Морфій», «Качагар».
Апошні фільм Балабанава «Я таксама хачу» выйшаў на экраны ў 2012 годзе
. У ім распавядаецца аб містычнай званіцы, да якой едуць людзі ў надзеі здабыць шчасце. Рэжысёр сыграў самога сябе ў адным з эпізодаў фільма, па ходзе якога ён памірае.

Я не ведаю, добры я чалавек ці кепскі. Памру — даведаюся. Правілы жыцця Аляксея Балабанава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?