На кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея, што праходзіць у Стакгольме, зацверджаны месца правядзення ўсіх 28 міжнародных турніраў у 2014 годзе. Чэмпіянат свету ў элітным дывізіёне пройдзе ў Мінску,
паведамляе Прессбол.

Нагадаем, раней шэрагам праваабарончых арганізацый і еўрадэпутатаў прапановаўлася забраць чэмпіянат свету ад Беларусі з-за парушэння правоў чалавека ў нашай краіне. Права правядзення чэмпіянату свету Беларусь атрымала ў 2009 г.

Чэмпіянат свету пройдзе з 9 па 25 мая на «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».
Фармат, як вынікае, будзе сёлетні: дзве групы па восем зборных. Нагадаем, што замест зборных Славеніі і Аўстрыі, што пакідаюць эліту, права ў наступным годзе выступіць у ёй атрымалі зборныя Італіі і Казахстана.

Чэмпіянат свету ў дывізіёне IB будзе праведзены ў суседнім Каўнасе (Літва) з 20 па 26 красавіка. Адзіную пуцёўку ў дывізіён IA будуць аспрэчваць шэсць зборных — Вялікабрытаніі, Польшчы, Галандыі, Румыніі, Літвы і Харватыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0