Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (3-е месца ў сусветным рэйтынгу) з лікам 1:6, 3:6 прайграла першай ракетцы свету Серэне Уільямс з ЗША фінальны матч турніру ў Рыме з прызавым фондам 2 млн. 369 тыс. долараў.

Статыстыка сустрэчы: эйсы — 0:8 на карысць Уільямс, двайныя памылкі — 2:3, брэйк-пойнты — 2/6 : 6/16, працэнт розыгрышу мячоў на першай падачы — 67:58, працэнт выйгрышу першай падачы — 50:70, другой падачы — 27:45.

Лік асабістых сустрэч стаў 12:2 на карысць амерыканкі. Уільямс выйграла 51-ы турнір у кар'еры (пяты ў цяперашнім сезоне), з улікам парнага разраду — 73-і. У Азаранкі засталося 16 тытулаў (22 з улікам парнага разраду). Два з іх яна заваявала ў сезоне-2013.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?