Нацбанк працягвае аслабленьне рубля. Рост курсу беларускага рубля ў адносінах да эўра і расейскага рубля склаў 2 і 1% адпаведна.
Адначасова на Беларускай валютна‑фондавай біржы назіраецца перавышэньне попыту на даляры ЗША над прапановай. На мінулым тыдні попыт на гэтую валюту складаў $141,5 млн. супраць $86,4 млн. прапановы. У мінулым годзе ў аналягічны пэрыяд розьніца паміж попытам і прапановай была неістотная. Магчыма, гэта зьвязана з пагаршэньнем сытуацыі ў зьнешнім гандлі ў жніўні.