Гарэлка «Крышталь» аднайменнага мінскага завода зноў увайшла ў топ-10 гарэлак, што найлепш прадаюцца ў свеце, згодна з версіяй The Millioners Club.
Калі летась брэнд заняў дзявятае месца, то сёлета перамясціўся на сёмае, паказаўшы паводле вынікаў 2012 года прырост вытворчасці ў 12%. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

У агульным рэйтынгу ўсіх алкагольных напояў, якія прадаюцца, «Крышталь» перамясціўся з 41-га на 36-е месца. У рэйтынг увайшлі яшчэ два вытворцы «Белдзяржхарчпрама» — ААТ «Віцебскі ЛГЗ «Прыдзвінне» і ААТ «Гродзенскі ЛГЗ». Праўда, калі «Прыдзвінне» падняўся са 134-га месца на 128-е, то Гродзенскі ЛГЗ апусціўся са 159-га на 174-е месца.

Прадукцыя ААТ «Віцебскі ЛГЗ «Прыдзвінне» ўвайшла ў топ-30 гарэлак, што найлепш прадаюцца ў свеце, заняўшы 27-е месца (у 2012-м годзе аб’ём вытворчасці вырас на 13%), тады як летась яна была на 39-й пазіцыі. На 44-м месцы гарэлка Nemanoff (Гродзенскі ЛВЗ), яе аб’ём вытворчасці летась вырас на 1%.

Лідарскія пазіцыі па сусветным продажы не першы год утрымлівае карэйскі сожду Jinro. А гарэлка Smirnoff была змешчана з другога месца на трэцяе. Сёлета яе пазіцыю заняў брэндзі Emperador.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?