18 мая ў 7.30 цела сына ў пятлі на перакладзіне металічнай лесвіцы ў двары дома знайшла маці. Паводле яе слоў, 17 мая ў 22.30 яна размаўляла па мабільным тэлефоне з сынам, і той сказаў, што хутка прыйдзе дамоў. Жанчына лягла спаць.

Асноўная версія трагедыі — самагубства. Устаноўлена, што вечарам 17 мая з мабільнага тэлефона школьніка было накіравана SMS-паведамленне: «Больш мяне не ўбачыце».

Праверку па факце гібелі старшакласніка праводзіць Баранавіцкі міжраённы аддзел СК, устанаўліваюцца акалічнасці і матывы, што прымусілі юнака звесці рахункі з жыццём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?