У суботу ўвечары ад гарадскіх жыхароў Гродна ў МНС сталі паступаць паведамленні, што на вуліцы Маладзёжнай вароны атакуюць людзей.

Прычынай такіх незвычайных паводзінаў птушак стала выпадзенне вараняці з гнязда. Дарослыя асобіны, спрабуючы абараніць сваё дзіця, нападалі на людзей, якія мірна адпачывалі ў двары, дзяўблі і драпалі іх кіпцюрамі.

Спробы работнікаў гарсвятла вярнуць птушаня ў гняздо пры дапамозе аўтакаленчатага пад'ёмніка сустрэлі на сваім шляху люты супраціў варонаў.
Тады на дапамогу прыйшлі ратавальнікі. Аказалася, што спецыяльнае абмундзіраванне пажарных здольна абараніць не толькі ад агню, але і ад нападаў птушак. Калі птушаня вярнулася ў роднае гняздо, вароны супакоіліся.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?