Па яго словах, любая арганізацыя, уключаючы інтэрнэт-правайдараў, абавязаная падаваць інфармацыю на канкрэтныя асоб, калі ёсць адпаведныя заканадаўству запыты праваахоўнікаў. Колькасць канкрэтных запытаў Зісер не назваў.

«Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якое рэгламентуе дзейнасць праваахоўных органаў і суда па зборы і праверцы доказаў, любая арганізацыя, уключаючы нас, інтэрнэт-правайдараў і г.д., абавязаная, пры выкананні гэтымі органамі працэдуры патрабавання інфармацыі, падаваць яе па канкрэтных асобах (і ніяк інакш), — сказаў Юрый Зісер. — Напэўна, вы ў навінах нядаўна чыталі статыстыку запытаў праваахоўных органаў розных краін, уключаючы Беларусь, што да змесціва перапіскі Skype, Google і інш. Дык вось нам такіх запытаў прыходзіць прыкладна столькі ж, колькі паказана ў гэтым артыкуле — і гэта на два з лішнім мільёны рэгістрацый. Так што казаць пра татальнае сачэнне за грамадзянамі праз TUT.BY не даводзіцца. Трэба таксама разумець, што аналагічны закон дзейнічае ва ўсіх краінах свету, уключаючы ЗША і краіны ЕС, мы тут далёка не наперадзе планеты ўсёй».

Чытаць цалкам: Юрый Зісер адказаў на вострыя пытанні чытачоў NN.BY.

Ад Рэдактара. Прашу прабачэння за пачаткова няправільны загаловак вытрымкі. Журналіст няправільна зразумеў дэталь адказу сп. Зісера, але хацеў данесці да людзей тое, што яму падаецца важным для іх бяспекі. Спадзяюся, што ягоная памылка нікому не зашкодзіць. Цяпер загаловак гучыць як «Казаць пра татальнае сачэнне за грамадзянамі праз Tut.by не даводзіцца». Тэкст матэрыялу не мяняўся. У ім словы сп. Зісера перададзены даслоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0