Каля Адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску праходзіць традыцыйнае штогадовае абразанне каштанаў.
Зараз стаіць адна вышка, рабочыя абразаюць суквецці каштанаў, а потым іх аператыўна прыбіраюць.
Існуе легенда, што гэта робіцца для таго, каб спелыя каштаны не падалі аб зямлю і не палохалі тым самым сістэму засцярогі, нібыта ўмантаваную ў плітку каля рэзідэнцыі.