Па стане на 1 мая 2013 года на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі назапашана гатовай прадукцыі на 33 трлн. 359,4 млрд. рублёў.

Як паведамляе Белстат, аб’ём нерэалізаванай прадукцыі склаў 82,4% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці, павялічыўшыся за красавік на 2,7% (на 1 мая 2012 года — 49,7%).

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склаліся па відах эканамічнай дзейнасці «Вытворчасць скуры, вырабаў са скуры і вытворчасць абутку» (268,1%), «Вытворчасць машын і абсталявання» (205,3%), «Тэкстыльная і швейная вытворчасць» (181,4%).

У горназдабыўной прамысловасці гэты паказчык склаў 16,2% (на 1 красавіка 2013 года — 17,4%), у апрацоўчай — 94,3% (91,8%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 72,5% (76,3%), дрэваапрацоўчай галіне — 85,7% (75,7%), цэлюлозна-папяровай галіне і выдавецкай дзейнасці — 77% (77,9%).

На прадпрыемствах па вытворчасці гумовых і пластмасавых вырабаў суадносіны запасаў прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 114,6% (109,8%), у металургічнай вытворчасці — 82,1% (78,9%), вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — 118% (109,8%), транспартных сродкаў і абсталявання — 152,3% (148,9%), іншых галінах прамысловасці — 73% (71,3%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?