У сувязі з капітальным рамонтам праспекта Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Бабруйскай у Мінску змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

З 22 па 26 мая рух аўтобусаў № 50 у напрамку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Дружная» арганізуецца па вуліцах Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, Мяснікова, Маскоўскай, Талстога з выкананнем усіх прыпынкаў на ўчастку, які змяняецца, у зваротным напрамку — без зменаў.

Рух аўтобусаў № 115Э у напрамку ДС «Дружная» арганізуецца па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга, Мяснікова, Маскоўскай, Талстога з выкананнем прыпынкаў «Леніна», «Пл. Мяснікова», у зваротным напрамку — без зменаў.

Рух аўтобусаў № 127 арганізуецца да плошчы Багушэвіча з праездам ад вуліцы Леніна па вуліцах Ульянаўскай, Бабруйскай, Клары Цэткін у абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпынку «Ленінградская» ў напрамку вуліцы Цэткін.

Для аўтобуснага маршруту № 100 адмяняецца выкананне прыпынку «Плошча Незалежнасці» пры руху ў напрамку прыпынку «Аэрапорт Мінск-1».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?