Савет Міністраў зацвердзіў Палажэнне аб умовах і парадку ўсталявання на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый.
Яно ўключана ў пастанову № 384 ад 16 мая 2013 года.

Раней пытанне ўсталявання антэн рэгулявалася Палажэннем аб парадку пераабсталявання і перапланіроўкі жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах ад 31 снежня 2006 года. Гэта быў больш агульны дакумент, які, аднак, утрымліваў тыя самыя нормы, што былі зацверджаныя цяпер.

У прыватнасці, яшчэ з 2006 патрабавалася скласці праект устаноўкі спадарожнікавай талеркі, атрымаць дазвол райвыканкама і наняць падрадную арганізацыю для ўстаноўкі. Колькасць патрэбных для гэтага папер засталася такой самай. Ці шмат было тых, хто займаўся афармленнем папер? Не. Але ці каралі кагосьці за ўсталяваныя антэны? Калі такія выпадкі і былі, то адзінкавыя.

Галоўнае адрозненне новага і старога дакументаў у тым, што цяпер сфармуляваныя канкрэтныя прычыны для адмовы ва ўстаноўцы талеркі.
Большасць з іх маюць тэхнічны характар, напрыклад, павелічэнне дапушчальных нагрузак на памяшканне ці зніжэнне эксплуатацыйнай прыдатнасці дома. Апроч таго,
забараняецца ўсталёўваць інжынернае абсталяванне (у тым ліку і талеркі) на фасадах жылых дамоў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а таксама на фасадах жылых дамоў, якія выходзяць на галоўныя вуліцы і плошчы.

Да гэтай фармулёўкі застаюцца толькі два пытанні, пакінутыя Саветам Міністраў без адказу. Па-першае,

што такое фасад дома? Гэта ўсе вонкавыя сцены ці толькі пярэдні бок, які выходзіць на вуліцу?

Па-другое,

спісу «галоўных вуліц і плошчаў», як і адказных за іх складанне, у дакуменце таксама няма.

Зрэшты, як мінімум жыхарам кватэр на маленькіх вуліц спальных раёнаў глядзець «Белсат» ніхто перашкодзіць не павінен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?