Фатограф жывой прыроды Карын Торэль (Karin Thorell) сфатаграфавала птушанят качкі-гогаля, якія вырашылі пакінуць роднае гняздо, піша pixanews.com.
Карын жыве ў мястэчку Оверкалікс (Överkalix) на поўначы Швецыі. Побач з яе домам пачынаецца лес. На адным з дрэў паблізу дома яна замацавала драўляную скрыню спецыяльна для гнездавання дзікіх качак-гогаляў.
У гэтым годзе Карын вырашыла паназіраць за качкай і яе птушанятамі.
Качка выбралася з гнязда і пачала выдаваць характэрныя гукі, мабыць, клікала качанят.
Птушаняты без прамаруджання адгукнуліся на покліч маці і павыскоквалі з скрыні. Іх не збянтэжыў той факт, што скрыня была вывешана на вышыні некалькіх метраў над зямлёй. Яны «выпырхнулі» з гнязда, а потым рушылі ўслед за мамай.
Качка-маці ацэньвае сітуацыю па-за гняздом.
Птушанятам таксама цікава.
Качка вылецела, цяпер чарга яе птушанятаў.
Першы паляцеў!
Шчаслівае прызямленне.
Усе разам.