У Гродне мастачка Юлія Коўш стварыла партрэт караля поп-музыкі Майкла Джэксана з утылізаваных аўташынаў, піша газета «Вечерний Гродно».

Матэрыял для карціны быў спецыяльна падрыхтаваны супрацоўнікамі гродзенскай кампаніі «Экалагічная Альтэрнатыва». Гэтая праца — першая ластаўка ў новым напрамку мастацтва — recycling art, дзе ўсе творы робяцца з прамысловых адкідаў.

«Планета засмечаная, назапашваецца вялікая колькасць адкідаў, — кажа Юлія Коўш. — І мне прыйшла ідэя выкарыстоўваць адкі як матэрыял для стварэння карцін. Так пры дапамозе кампаніі «Экалагічная Альтэрнатыва» з'явілася першая праца — Майкл Джэксан з перапрацаваных аўташынаў. Джэксан быў чулым чалавекам з добрым сэрцам. Ён заўсёды клапаціўся аб экалогіі планеты, траціў на гэта мільёны даляраў. Таму, дадзеная праца прысвечана яму».

«Мы заклікаем усіх мастакоў выкарыстоўваць адкіды ў творчасці — кажа дырэктар «Экалагічнай Альтэрнатывы» Руслан Сямчук. — Гэта мастацтва ХХІ стагоддзя, якое злучае творчасць і экалогію».

Карціна будзе прададзеная на аўкцыёне. Атрыманыя сродкі пойдуць на дабрачыннасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?