На чэмпіянаце свету па хакеі Цім Стэплтан (злева) закінуў дзве шайбы і аддаў чатыры галявыя перадачы.

На чэмпіянаце свету па хакеі Цім Стэплтан (злева) закінуў дзве шайбы і аддаў чатыры галявыя перадачы.

Форвард «зуброў» і хакейнай зборнай ЗША Цім Стэплтан пакідае мінскае «Дынама», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Стэплтан быў адным з найлепшых гульцоў у складзе «Дынама». У 52 гульнях рэгулярнага чэмпіянату КХЛ Цім набраў 40 балаў (24+16), паказчык карыснасці — 5. У Кубку Надзеі форвард набраў 5 ачкоў (2 +3) у 6 гульнях, паказчык карыснасці — 1.

На чэмпіянаце свету па хакеі Цім Стэплтан правёў за зборную ЗША усе 10 матчаў, закінуў дзве шайбы, аддаў чатыры галявыя перадачы, тым самым спрычыніўшыся да заваявання бронзавых медалёў.

Перад прыездам у Мінск Цім гуляў за клубы Нацыянальнай хакейнай лігі «Атланту» і «Вініпег».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0