Рахім Машаі лічыцца саюзнікам дзеючага прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада.
Былы прэзідэнт Ірана Алі Акбар Хашымі Рафсанджані і Эсфандзіяр Рахім Машаі, які лічыцца вылучэнцам дзеючага прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада, знятыя з удзелу ў выбарах прэзідэнта Ірана Радай вартавых Ісламскай рэвалюцыі.
Такім чынам зацверджаны спіс з васьмі кандыдатаў. Усяго на барацьбу за пасаду прэзідэнта Ірана прэтэндавалі 686 чалавек.
Сярод дапушчаных да прэзідэнцкіх выбараў - прадстаўнік краіны на перамовах па атамнай энергетыцы Саід Джалілі і экс-кіраўнік МЗС Алі Акбар Велаяці.
На думку аналітыкаў, 78-гадоваму Рафсанджані была практычна гарантаваная падтрымка ўмераных ісламістаў і прыхільнікаў рэформаў.
Паводле канстытуцыі, Ахмадзінежад адбыў два прэзідэнцкія тэрміны і болей не можа балатавацца.
0
0
0
0
0
0