Культурную каштоўнасьць маюць ня толькі манумэнтальныя спаруды. Каштоўная і шараговая колісь забудова, што стагодзьдзямі фармавала непаўторнае аблічча нашых гарадоў і мястэчак. Гэтым разам пагроза навісла над старасьвецкай мястэчковай забудоваю ў Празароках, дзе ўлада маніцца зьнішчыць рэшты даўніны на вуліцах Цэнтральнай і Полацкай. На тым месцы будзе пастаўлены тыпавы аграгарадок.

У цэнтры вёскi ўстаноўлены помнiк заснавальнiку беларускага прафесiйнага тэатра Iгнату Буйнiцкаму. Тут жа ён i пахаваны. А ў школе ўжо 25 гадоў iснуе музей, якi расказвае пра жыццё i тэатральную дзейнасць знакамiтага земляка.

Вуліца Цэнтральная ідзе ў Палевачы, дзе нарадзіўся І.Буйніцкі. Буйніцкі ў сваiм маёнтку ладзiў вечарыны танцораў, сьпевакоў, музыкаў. Так у 1907 годзе зь ягонай лёгкай рукi склаўся аматарскi калектыў першага беларускамоўнага тэатру. Дарэчы, ён утрымлiваўся на даходы з маёнтка самога Буйнiцкага. Аднак, займаючыся тэатрам, а не гаспадаркай, ён зьбяднеў так, што яму прыйшлося прадаць свой маёнтак i купiць хату ў Празароках.

Тутсама на пачатку ХХ стагодзьдзя нарадзіліся Тамаш і Антон Падзявы, каталіцкія сьвятары, актыўныя ўдзельнікі нацыянальнага хрысціянскага руху XX ст.

Са зьнішчэньнем рэштаў старое забудовы ўжо нішто ня будзе ў Празароках нагадваць пра вытокі нашае нацыянальнае сьвядомасьці. Жыхары Празарокаў Фелікс Лавейка і Вольга Гінько кажуць, што падобных будынкаў ужо было шмат зьнесена ў апошняе дзесяцігодзьдзе. Засталося іх вобмаль…

Забудова вуліцы Цэнтральнай у Празароках канца ХІХ — пач. ХХ ст.

Яшчэ 5 гадоў таму зь левага боку стаяў стылёва падобны будынак, які злучаўся брамай. Брама засталася

Будынак на вул. Цэнтральнай са страчанымі элемэнтамі дэкору.

Будынак на вул. Цэнтральнай.

Будынак, які пустуе.

Будынак на Полацкай вуліцы. Некалі ён меў балькон на калёнах

Артыкул і фатаздымкі Уладзімера Скрабатуна