У наступным сезоне каляндар рэгулярнага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі зведае сур’ёзныя пераўтварэнні.

У алімпійскі год ліга вымушана пайсці на шэраг змяненняў. Плануецца, што галоўная рэформа заключаецца ў тым, што каманды будуць гуляць унутры сваіх канферэнцый. Такім чынам, матчы паміж Усходам і Захадам не запланаваныя.

Варта адзначыць, што па аналагічнай сістэме прайшоў рэгулярны сезон у НХЛ, скарочаны з-за лакаўту.

Нагадаем, што ў новым сезоне ў КХЛ згуляюць 28 камандаў, у тым ліку пачаткоўцы — харвацкі «Медвешчак» і каманда з Уладзівастока.

Мінскае «Дынама» будзе выступаць на Захадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?