Наталля Гудкова.

Наталля Гудкова.

Ірына Казачэнка.

Ірына Казачэнка.

У Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў ДТЗ сёння раніцай загінулі чатыры чалавекі. У машыну хуткай дапамогі, якая стаяла на ўзбочыне, урэзаўся грузавік «ДАФ-95.430».

ДТЗ адбылося а 8-й раніцы 23 мая на аўтадарозе Віцебск — Полацк у раёне вёскі Пушчы Шумілінскага раёна.

У выніку ДТЗ у аўтамабілі «Мэрсэдэс-210Д» былі заблакаваныя пяць пасажыраў. Іх дасталі работнікі МНС пры дапамозе спецінструмента. Загінулі чатыры жанчыны, пятая з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлена ў бальніцу.

Кіроўцы транспартных сродкаў не пацярпелі. Мужчына, які кіраваў машынай хуткай дапамогі, у момант ДТЗ знаходзіўся не ў салоне - аўтамабіль стаяў на ўзбочыне з-за няспраўнасці ў маторным адсеку.

Як паведамляе ximik.info, сярод загінулых загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Полацкай ЦГБ Наталля Гудкова, загадчыца кардыялагічнага аддзялення Полацкай ЦГБ Ірына Казачэнка, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення амбулаторыі «Гром» Валянціна Ярмак, загадчыца Вараніцкай бальніцы сястрынскага дагляду Алена Асавік.

***

У Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы пакуль не каментуюць здарэнне. Не паведамляецца і куды медработнікі накіроўваліся. Магчыма, гэта была канферэнцыя ў Віцебску.

Вядома, што

Наталля Гудкова была жонкай галоўнага ўрача бальніцы. Яна ўрач-тэрапеўт вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

У Полацкай ЦГБ працавала з 1988 года. Паўгадавую стажыроўку праходзіла ў Германіі ва ўніверсітэцкай клініцы горада Фрыдрыхсхафена

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?