Парламент Казахстана ўхваліў закон «Аб пенсійным забеспячэнні ў Рэспубліцы Казахстан», які прадугледжвае павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын з 58 да 63 гадоў.
Законапраект прадугледжвае, што з 2014 года ўзрост выхаду на пенсію для жанчын будзе штогод павялічвацца на паўгода. За 10 гадоў ён падвысіцца да 63 гадоў.Зараз мужчыны выходзяць на пенсію ў 63 гады, жанчыны — у 58 гадоў.
Прадугледжваецца таксама стварэнне адзінага дзяржаўнага назапашвальнага пенсійнага фонду і ўвядзенне абавязковых прафесійных пенсійных адлічэнняў працадаўцамі для супрацоўнікаў, якія працуюць у цяжкіх і шкодных умовах.
Закон пададзены на подпіс прэзідэнту краіны Нурсултану Назарбаеву і ўступіць у сілу пасля падпісання яго кіраўніком дзяржавы.
0
0
0
0
0
0