Гурт Metallica прэзентавала трэйлер фільма «Metallica — Through The Never», які сумяшчае мастацкія сцэны і кадры з выступу гурта. Ролік апублікаваны на афіцыйным сайце гурта.

У хвілінным трэйлеры паказаны галоўны герой фільма — супрацоўнік тэхнічнай каманды Metallica, якому падчас канцэрту даюць нейкае важнае даручэнне. Героя карціны гуляе Дэйн ДэХаан (Dane DeHaan). Рэжысёрам фільма і аўтарам сцэнарыя з'яўляецца Німрод Антал, які зняў у 2010 годзе «Драпежнікаў».

Акрамя галоўнага героя ў трэйлеры паказаныя музыкі Metallica, якiя выконваюць песню «Master of Puppets». Карціна здымаецца ў фармаце 3D. Прэм'ера «Metallica — Through The Never» адбудзецца ў ЗША 27 верасня 2013 г., першы час фільм будуць паказваць толькі ў кінатэатрах IMAX.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?