Літоўскі бок прызнаў факт парушэння мяжы шведскім самалётам летам мінулага года. Пра гэта паведаміў журналістам 24 мая старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Боечка.

«Яны прызналі, што такі факт меў месца. Гэта правільны крок з іх боку», — сказаў ён.

Кіраўнік беларускага пагранведамства адзначыў, што «мяжа ахоўваецца з двух бакоў, і адыходзіць ад гэтага пытання няправільна».

Аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total несанкцыянавана перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыблізна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Мінска больш як 800 плюшавых мядзведзяў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?