Праз чатыры гады ў Літве вырас рэальны заробак — за год ён павялічыўся на 2,1%. Каментуючы звесткі старшы аналітык банка SEB Вілія Таурайце зазначае, што чакаць рэзкага скачка заробкаў яшчэ рана.

Сярэдні заробак у Літве (без уліку індывідуальных прадпрыемстваў) у першым квартале 2013 года на «паперы» складаў 2232,9 літаў (646 еўра, або 7,29 млн беларускіх): у дзяржсектары і прыватным сектары — адпаведна 2340 (677 еўра) і 2169,8 літа (627,5 еўра).

Між тым «на рукі» сярэдняя зарплата ў краіне складала 1731,1 літ (501 еўра, або 5,65 млн беларускіх): у дзяржсектары — 1809,3 (523 еўра), у прыватным — 1685 літаў (487,5 еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?