Лукашэнка прымае Ермакову з негалоснымі дакладамі? 3
У чацвер 23 мая Аляксандр Лукашэнка прымаў з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Гаворка ішла пра сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Лукашэнка, між іншым, адзначыў: «Учора я слухаў даклад старшыні Нацбанка. Там сітуацыя ўвогуле стабільная…».
Аднак калі пра сустрэчу з Мясніковічам інфармацыю давалі СМІ, пра яе паведамляў сайт кіраўніка дзяржавы, дык пра сустрэчу з кіраўніцай Нацбанка 22 мая — ні слова.
Варта адзначыць, што на май-ліпень прыпадае пік выплат Беларусі па замежным доўгу.