Удзельнікі праекта «Zenon і кампанія» даслалі ў «НН» новую версію гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». У песні амаль цалкам змянілася мелодыя, і дадаўся прыпеў — «Жыве Беларусь!».

«Нейкі час таму ў інтэрнэце адбылася вялікая дыскусія на тэму, якая песня павінна быць гімнам Беларусі? — тлумачаць удзельнікі праекта. — Былі розныя меркаванні і прапановы. Але ўсё скончылася на галасаванках і балбатні, бо ніхто ж не пайшоў у музычную студыю і новага гімна не запісаў. Тады мы тут сабраліся, мы — гэта Zenon і кампанія, бо Zenon — гэта асоба і праект у адной постаці, і зрабілі новую версію гімна БНР».

Для параўнання — кананічны варыянт гімна ў выкананні Вальжыны Цярэшчанкі.

Ці падабаецца вам новая версія, шаноўныя чытачы?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?