У ноч на пятніцу ў раёнах на паўночным і паўднёвым усходзе Стакгольма хуліганы працягвалі біць шкло ў дамах і крамах. Пажарным давялося тушыць агонь у двух школах, заліваць пенай смеццевыя кантэйнеры і 15 падпаленых аўтамабіляў.

Было арыштавана восем чалавек. Прадстаўнік паліцыі К’ел Ліндгрэн заявіў, што ў пачатку тыдня пратэстоўцы вялі сябе больш агрэсіўна. «Цяпер усё не так маштабна і трохі цішэй», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, паліцыя плануе даслаць у Стакгольм дадатковыя сілы з іншых раёнаў краіны напярэдадні прызначаных на гэтыя выходныя футбольных матчаў і дня нараджэння прынцэсы Мадлен 8 чэрвеня.

Беспарадкі ўспыхнулі ў мінулыя выхадныя ў бедных кварталах Стакгольма — у асноўным у прыгарадах шведскай сталіцы, дзе жывуць імігранты. На мінулым тыдні там быў застрэлены мужчына.

Затым беспарадкі перакінуліся на іншыя раёны. Пратэстоўцы сталі кідаць у паліцыянтаў камяні і ладзіць падпалы. Пры гэтым падпальваюцца машыны зусім не дарагіх марак, а невялікія фургоны, на якіх працуюць дробныя прадпрымальнікі.

Паліцыя ўстрымліваецца ад прымянення сілы. Было прынята рашэнне паспрабаваць вырашыць крызіс, звярнуўшыся да лідараў суполак, у тым ліку і да рэлігійных лідараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?