Пра гэта паведамляе сайт Полацкага райвыканкама, прынята рашэнне пра адмену правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада.

Нагадаем, трагедыя адбылася раніцай 23 мая.

23 мая 2013 года трагічна загінулі загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Цэнтральнай гарадской бальніцы Гудкова Наталля Дзмітрыеўна, загадчык кардыялагічнага аддзялення гарадской бальніцы № 1 Казачэнка Ірына Іванаўна, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Цэнтральнай гарадской паліклінікі Ярмак Валянціна Міхайлаўна, загадчык Вароніцкай бальніцы сястрынскага догляду Асовік Алена Яўгенаўна.

Полацкі раённы выканаўчы камітэт і Полацкі раённы Савет дэпутатаў глыбока смуткуюць у сувязі з трагічнай смерцю медыцынскіх работнікаў і выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых. 25 мая 2013 года ў г. Полацку і Полацкім раёне абвешчаны Дзень жалобы, гаворыцца на сайце райвыканкама.

Полацкі райвыканкам адменіў правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?