Аўтар гола Мікалай Сігневіч

Аўтар гола Мікалай Сігневіч

У матчы 10-га тура сёння брэсцкае «Дынама» выйграла ў «Славіі» 1:0. Аднак увагу прыцягнула не гэта.

Падапечныя Уладзіміра Курнева ў знак пратэсту супраць запазычанасцяў па зарплаце на 10 хвілін затрымалі пачатак матчу.
У гэты час заўзятары пару разоў праскандавалі: «Сумар [губернатар вобласці — НН], выходзь», паведамляюць чытачы НН.

Некалькі заўзятараў таксама залезлі на дах.

Форвард «Дынама» Мікалай Сігневіч, які забіў сёння гол, пракаментаваў football.by рашэнне гульцоў затрымаць пачатак паядынку.

«Кіраўніцтва прасіла нас не затрымліваць гульню, але гэта рашэнне было прынята даўно ўсёй камандай. Мы, з аднаго боку, разумеем наша кіраўніцтва, аднак і яно павінна нас разумець. Чатыры месяцы не плаціць зарплату — гэта ненармальна.
Так, былі нейкія сходы, але каманда ўсё роўна вырашыла затрымаць гульню.
Прычым, гэта агульнае меркаванне: і гульцоў, і трэнерскага штаба.
Трэ' было затрымаць матч. Думаю, пасля гэтага хоць нейкія зрухі пачнуцца, сітуацыя стане лепшаць, — сказаў Мікалай Сігневіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?