Хваля беспарадкаў у Швецыі перакінулася на горад Эрэбру ў 200 км на захад ад сталіцы: у ноч на суботу групы моладзі спалілі не менш за пяць аўтамабіляў і закідалі камянямі мясцовы паліцэйскі ўчастак.

Як паведамляе шведскае МУС, у цэнтры Эрэбру назіралі натоўп прыкладна з 150 агрэсіўна настроеных чалавек, многія з якіх былі ў масках і трымалі каністры з гаручымі рэчывамі. Па дадзеных паліцыі, машыны ў ноч на 25 мая гарэлі ў 12 гарадах Швецыі.

Начныя беспарадкі ўспыхнулі ў мінулыя выхадныя ў бедных кварталах Стакгольма — перважна ў паўночна-заходнім раёне Хюсбю, дзе жывуць імігранты. У пятніцу ўвечары з Мальмё і Гётэборга прыйшло падмацаванне для стакгольмскай паліцыі.

У гэтых гарадах у апошнія некалькі гадоў здараліся беспарадкі, паведаміў Бі-бі-сі прадстаўнік шведскай паліцыі К’ел Ліндгрэн. "Усе яны маюць адмысловую падрыхтоўку для выканання тых задач, якія будуць стаяць перад імі ў Стакгольме", — сказаў ён.

Беспрэцэдэнтныя беспарадкі працягваюцца ў Швецыі шэсць начэй запар.

Моладзь у бедных прыгарадах падпальвае аўтамабілі, разбурае будынкі і кідае камяні ў паліцыянтаў. Мяркуецца, што падставай для беспарадкаў стаў інцыдэнт, падчас якога каля тыдні таму паліцэйскія застрэлілі мужчыну, які, як сцвярджаецца, пагражаў ім мачэтэ.

Затым беспарадкі ахапілі і іншыя раёны. Хуліганы закідвалі паліцэйскіх камянямі. Пажарныя тушылі агонь, выкліканы падпаламі.

Гэтыя беспарадкі ставяць пад сумнеў поспех намаганняў інтэграваць у шведскае грамадства народжаных за мяжой жыхароў.

Лідары суполак абвінавацілі паліцыю ў выкарыстанні расісцкіх выказванняў у ходзе беспарадкаў, і цяпер пракуратура расследуе гэтыя абвінавачванні. Паліцыянты спрабуюць аднавіць спакой, праводзячы гутакі з лідарамі суполак, у прыватнасці, у мячэцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?