Санкцыі ЗША ў дачыненні да беларускай кампаніі ЗАТ «Белтэхэкспарт» знятыя. Адпаведная інфармацыя была апублікавана на сайце Дзярждэпартамента 24 мая.

Нагадаем, Дзярждэп ЗША увёў санкцыі ў дачыненні да «Белтэхэкспарту» 14 ліпеня 2010 года нібыта за парушэнне Акту аб нераспаўсюджванні ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі. У маі 2011 года тэрмін санкцый быў падоўжаны.

Санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да гэтай кампаніі па-ранейшаму дзейнічаюць, як і ў дачыненні да іншых кампаній, якія ў ЕС лічаць падкантрольнымі Уладзіміру Пефціеву. Між тым, год назад Пефціеў спыніў свой удзел у «Белтэх Холдынг». Новым уладальнікам кантрольнага пакета акцый холдынгу стаў расійскі бізнэсмэн Дзмітрый Гурыновіч. Зменай права ўласнасці, мяркуюць эксперты, зроблена спроба вывесці «Белтэх Холдынг» з-пад дзеяння санкцый Еўрасаюза, бо Пефціева ў ЕС лічаць «ключавым фінансавым спонсарам рэжыму Лукашэнкі.

Такім чынам, сёння санкцыі ЗША дзейнічаюць у дачыненні да БелОМА, «ТМ Сервисиз», рэспубліканскага навукова-прамысловага ўнітарнага прадпрыемства КБ «Радар», шэрагу прадпрыемстваў дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім», банкаў з іранскім капіталам, — ЗАТ «Онэрбанк» (цяпер — «Норд Еўрапеана Банк „) і“ Банк гандлёвы капітал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?