Найбольш працы ў Курапатах штолета робяць сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. У гэтую суботу ім дапамаглі таксама чатыры дзясяткі сяброў іншых партый і суполак.

Людзі збіралі смецце, выцягвалі хмыз. Калі крыжоў касілі траву, садзілі кветкі.

У лесе ў Курапатах хавалі забітых у гады сталінскага тэрору. Дакладная колькасць пахаваных там невядомая, але лік вядзецца на дзясяткі тысяч чалавек. Курапаты адкрыў Зянон Пазняк у 1980-х. З тае пары там паўстала Крыжовая Гара. Крыжы пастаўленыя за народныя, а не дзяржаўныя грошы.

Месцы пахаванняў можна ідэнтыфікаваць па ямах у лесе. Зямля на магілах з часам абсядала.

Курапаты трэба перыядычна чысціць, падкошваць. Дый крыжы стаяць не на ўсіх магілах. Таму працы там не бракуе.

З 27 да 31 мая талокі будуць пачынацца з 17-й гадзіны. 1 чэрвеня пачатак працы — а 12-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0