Палітоляг Віталь Сіліцкі пра забарону ўезду ў Беларусь Туску ды іншых польскім палітыкам на сьвяткаваньне Дня Войска Польскага.

«Хачу зазначыць, што паездка польскіх палітыкаў на сьвяткаваньне гэтага дня выклікае сур’ёзныя пытаньні. Я б паглядзеў, як бы паставіліся польскія ўлады, калі б хтосьці зь беларускіх парлямэнтароў прыехаў бы ў Гайнаўку на сьвяткаваньне ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з Усходняй. Тая дата, на сьвяткаваньне якой хацелі прыехаць польскія парлямэнтары, зьвязана з ключавой падзеяй у сучаснай гісторыі Польшчы. Але яна зьвязана з адной з найвялікшых нацыянальных катастрофаў у гісторыі Беларусі ў ХХ стагодзьдзі.

Хаця мяркую, што гэта не было прычынай забароны ўезду з боку беларускіх уладаў, бо яны ня мысьляць такімі нацыянальнымі катэгорыямі. Але пытаньне тут ёсьць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?