Пражыўшы ў Японіі некалькі гадоў, я магу ўпэўнена сказаць: якасць жылля ў маладзечанцаў непараўнальна высокая,– заўважыў спадар Пётр. – Японцы могуць рабіць неверагодную тэхніку, аўтамабілі, добра харчавацца.
Але ж жывуць яны збольшага ў кепскіх умовах – на чалавека прыходзіцца каля 3-4 квадратных метраў жылля, да таго ж яно дрэннай якасці.У іх дамах няма ацяплення, а надвор’е там бывае самым розным – ёсць сезон дажджоў у некалькі тыдняў, ёсць і снежная зіма.